Міністры замежных спраў Літвы і Беларусі Лінас Лінкявічус і Уладзімір Макей сустрэнуцца ў Нью-Ёрку для двухбаковых перамоваў, бо лідары Літвы разглядаюць магчымасць больш цеснага дыялогу з Беларуссю, паведамляе Delfi

Раса Якілайцене, прэс-сакратар кіраўніка МЗС Літвы, пацвердзіла BNS, што сустрэча міністраў запланавана на сераду.

Абодва міністры ў Нью-Ёрку бяруць удзел у мерапрыемствах Генеральнай асамблеі ААН. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў пачатку гэтага месяца заявіў у інтэрв'ю агенцтву BNS, што ён будзе паступова імкнуцца да аднаўлення дыялогу з Беларуссю, паколькі для Літвы важна, каб яе сусед захоўваў незалежнасць ад Расеі.

Урад Літвы разглядае магчымасць прапанаваць Беларусі імпартаваць нафту праз Літву, тым самым яна паменшыць сваю залежнасць ад расейскіх крыніц энергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0