Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Прыводзім тэкст звароту. Ваш подпіс пад ім можна пакінуць ТУТ.

«Вельмішаноўнае спадарства!

Паважаныя парламентарыі і кіраўнікі Літоўскай Рэспублікі!

Мы, прадстаўнікі беларускага грамадства, з вялікім хваляваннем успрынялі навіну пра адшуканне і ідэнтыфікацыю парэшткаў паўстанцаў 1863-64 гадоў на Замкавай гары ў Вільні.

155 гадоў, якія прайшлі з часу паўстання, пацвердзілі: ахвяры мужных змагароў за свабоду не былі марныя. Суверэнітэт Беларусі, Літвы і Польшчы — сведчанне гістарычнай справядлівасці, здабытай крывёй нашых нацыянальных герояў. 

Годнае ўшанаванне памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду — адказнасць усяго нашага пакалення.

Паўстанне 1863-64 гг было барацьбой народаў Беларусі і Літвы за сваю свабоду.

Канстанцін Каліноўскі быў найвыбітнейшым лідэрам гэтай барацьбы, беларускім народным правадыром, які загінуў за свабоду і годнасць.

Мы разумеем, што Вы, народ Літвы, таксама расцэньваеце Канстанціна Каліноўскага як свайго героя. Мы разумеем і паважаем Ваша імкненне да таго, што пахаванне Канстанціна Каліноўскага павінна знаходзіцца ў адмысловым месцы — пантэоне змагароў за свабоду.

Такое месца патрэбна і нам, беларусам. Мы лічым, што нашага нацыянальнага героя Канстанціна Каліноўскага варта пахаваць у Беларусі, і просім літоўскі народ разгледзець такую магчымасць.

Беларускі народ перажывае сёння няпросты час, калі існуе шмат пагрозаў дзяржаўнай незалежнасці. Пахаванне Канстанціна Каліноўскага ў Беларусі стала б сімвалам і напамінам беларускаму народу, як трэба любіць сваю Бацькаўшчыну, свой народ, і як трэба за іх змагацца.

Урачыстыя мерапрыемствы ўганаравання памяці паўстанцаў маглі б сёння яшчэ больш з’яднаць нашы народы, якія стагоддзямі мірна і дружна жылі ў адзінай магутнай дзяржаве.

За нашу і вашу свабоду!»

З павагай,

Святлана Алексіевіч (пісьменніца, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры)

Радзім Гарэцкі (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук) 

Зінаіда Бандарэнка (народная артыстка Беларусі) 

Уладзімір Арлоў (пісьменнік, паэт і гісторык)

Міхась Міцкевіч (доктар тэхнічных навук, сын Якуба Коласа)

Віктар Марціновіч (пісьменнік)

Андрэй Дынько (шэф-рэдактар Нашай Нівы, галоўны рэдактар Нашай гісторыі)

Юрый Зісер (заснавальнік парталу TUT.BY)

Павел Свярдлоў (галоўны рэдактар «Еўрарадыё»)

Аляксей Дзікавіцкі (намеснік дырэктара Белсат TV)

Юлія Чарняўская (культуролаг, літаратар, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў)

Лявон Вольскі (музыка)

Зміцер Вайцюшкевіч (музыка)

Віталь Гуркоў (12-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе)

Андрэй Горват (пісьменнік)

Аляксандар Краўцэвіч (доктар гістарычных навук)

Сяргей Тарасаў (кандыдат гістарычных навук)

Алег Трусаў (кандыдат гістарычных навук)

Уладзімір Цэслер (дызайнер)

Алена Анісім (старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў) 

Андрэй Кім (заснавальнік кампаніі «Кінаконг»)

Глеб Лабадзенка (заснавальнік курсаў беларускай мовы «Мова Нанова»)

Алесь Пашкевіч (намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў) 

Юры Жыгамонт (актор)

Андрэй Хадановіч (паэт, перакладчык)

Аляксей Сапрыкін (актор Беларускага свабоднага тэатру)

Пётр Клюеў (музыка гурта ЛСП)

Павел Ганчар (дырэктар кампаніі Active Cloud)

Ігар Маханёк (тэхнічны кіраўнік і інвэстар, WeWork)

Ігар Засімовіч (скульптар)

Аляксей Сарокін (скульптар)

Павел Татарнікаў ( мастак, двойчы ўладальнік прэміі «Залаты яблык»)

Уладзімір Грамовіч (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь)

Меліціна Станюта (гімнастка)

Зміцер Навіцкі (галоўны рэдактар часопіса «Большой»)

Аляксей Андрэеў (альманах «Монолог»)

Валянцін Акудовіч (філосаф, Беларускі калегіюм)

Уладзімір Дунаеў (грамадскі Балонскі камітэт)

Таццяна Шчытцова (філосаф, прафесар ЕГУ)

Ірына Сухій (грамадскае аб’яднанне «Экадом»)

Міхаіл Дарашэвіч (даследчык Baltic Internet Policy Initiative)

Таццяна Нядбай (старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра)

Аляксей Мінчонак (Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці УП)

Раман Падаляка (актор, рэжысёр)

Улад Вялічка, грамадскі актывіст (МА Еўрабеларусь)

Уладзімір Мацкевіч (філосаф)

Таццяна Вадалажская (каардынатар Лятучага ўніверсітэта)

Андрэй Вітушка (лекар, рэаніматолаг, кандыдат медычных навук)

Андрэй Ягораў (кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі)

Ігар Бабкоў (паэт, філосаф, Беларускі калегіюм)

Алена Макоўская (кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына»)

Ніна Шыдлоўская (старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!») 

Алена Танкачова (праваабаронца, грамадская дзеячка)

Барыс Сачанка (старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў) 

Алесь Зарэмбюк (старшыня Беларускага Дому ў Варшаве)

Анатоль Бутэвіч (пісьменнік)

Элеанора Капітонава (доктар медычных навук, дырэктар медцэнтра «Нутрылайф»)

Мікалай Кванціліані (беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці УП)

Марына Сакалова (ECLAB)

Галіна Патаева (дырэктарка турысцкай фірмы «Віаполь»)

Іван Караічаў (спецыяліст па PR)

Уладзімір Гілеп (галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты») 

Ірына Дубянецкая (бібліст, багаслоў і філосаф, доктар сакральнай тэалогіі, Беларускі калегіюм)

Сяргей Запрудскі (кандыдат філалагічных навук)

Ігар Лашук (ксёндз)

Францішак Вячорка (медыа-аналітык)

Аляксей Шумілаў (кіраўнік «Арт Сядзібы»)

Павел Белавус (дырэктар Symbal.by)

Эдуард Пальчыс (блогер, грамадскі актывіст)

Антон Матолька (блогер, грамадскі актывіст)

ды іншыя

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?