25.09.2019 / 00:07

У Мінску зараз немагчыма зрабіць прышчэпку ад грыпу. Але панікаваць рана 3

У «Нашу Ніву» звярнулася чытачка. Яна піша: «Дапамажыце, калі ласка, разабрацца, чаму ў Мінску яшчэ няма вакцын ад грыпу. Ні ў Гарадскім цэнтры вакцынапрафілактыкі, ні ў платных цэнтрах».

Насамрэч, у цэнтры «Нардзін» адказалі: «Няма ні вакцыны, ні інфармацыі, калі яна з’явіцца».

У медыцынскім цэнтры «Альфамед» адказалі прыблізна тое самае:

«Мы чакаем, што павінна з’явіцца ў нас французская вакцына «Ваксігрып», але канкрэтна адказаць не можам, з’явіцца яна ў пачатку наступнага тыдня, ці крыху пазней. Прышчэпкі рабіць у любым разе яшчэ будзе не позна».

У першай клінічнай паліклініцы Мінска адказалі: «Народ пытаецца пра вакцыну штодня, а мы не ведаем, што адказаць. Няма ніякай вакцыны: ні платнай, ні бясплатнай».

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пытанню нават здзівілася:

«Няма вакцыны, таму што яшчэ рана. Ніколі ў канцы верасня вакцына ў медыцынскіх установах не з’яўлялася. У нас нават у дакументах напісана, што тэрмін пастаўкі — пачатак кастрычніка. Вакцыны закупленыя ў поўным аб’ёме. Зараз як раз развозяцца па ўстановах аховы здароўя. Дзесьці яна з’явіцца раней, дзесьці пазней», — тлумачыць Юлія Барадун.

Сёлета закуплена чатыры віды вакцын.

Бясплатна будзе рабіцца вакцына расійскага паходжання «Грыпол плюс», на платнай аснове — французскія вакцыны «Ваксігрып» і «Ваксігрып Тэтра», а таксама нідэрландская вакцына «Інфлювак».

«Вакцынацыя пачнецца з кастрычніка. Нічога з мінулага году не змянілася. Усе тэрміны такія ж, як і год таму. Скончыцца кампанія па вакцынацыі першага снежня», — удакладніла Юлія Барадун.

НТ, фота newsone.ua

0
Матёрый / Адказаць
25.09.2019 / 08:44
Денег нет, но Вы держитесь. Мы читаем что выгодные сделки, поставки заключаются. Люди работают, платят налоги. За платные медуслуги.
0
Матёрый / Адказаць
25.09.2019 / 09:46
Паниковать рано. Патом будит позно.
1
Алёна К. / Адказаць
25.09.2019 / 10:19
Штогод вакцынуюць амаль усіх, а ў канцы студзеня - пачатку лютага ўсёроўна, як бы "эпідэмія грыпу", пра якую не аб’яўляецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру