Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не супраць ліберальнай ідэі, а супраць яе навязвання. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
«Пуцін не выступаў супраць ліберальнай ідэі, Пуцін выступаў супраць насаджэння ліберальнай ідэі як адзінай, без альтэрнатывы», — сказаў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў адзначыў, што сэксуальны лібералізм, а менавіта «прапаганда нетрадыцыйных сэксуальных адносін», будзе мець «сур'ёзныя наступствы» для ўсяго чалавецтва.