У сталіцы Аўстрыі Вене 23 верасня была абрабавана ювелірная крама, траўматычнай зброяй быў паранены гаспадар крамы і яго дачка, якая ў гэты момант знаходзілася ў памяшканні. Паліцыя Аўстрыі ўжо апублікавала фота падазраванага — ім аказаўся грамадзянін Беларусі Эдуард Здановіч, перадае сайт heute.at са спасылкай на паліцыю. 

Расследаванне выявіла, што аўтамабіль, на якім рабаўнікі адрываліся ад паліцыі, быў набыты тыдзень таму менавіта нашым земляком.

Злачынцы разбілі вітрыну крэслам, ухапілі ювелірныя вырабы, селі ў прыпаркаванае непадалёк аўто і зніклі. Моцна пашкоджаны аўтамабіль паліцыя пасля знайшла недалёка ад мяжы з Чэхіяй, відаць, злачынцы трапілі ў ДТЗ. Зараз беларуса з напарнікам аб'явілі ў вышук. 

Як паведамляе партал 015.by, 36-гадовы жыхар Гродна Эдуард Здановіч працуе дальнабойшчыкам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0