Сёння вечарам на расійскім тэлеканале «Кинопремьера» планавалі паказаць расійскі прапагандысцкі фільм «Данбас. Ускраіна».

Аднак падчас трансляцыі фільма тэлеканал быў недаступны ў найбуйнейшых беларускіх кабельных сетках «па прычыне прафілактычных работ на спадарожніку».

Прапагандысцкая драма «Данбас. Ускраіна» расказвае пра маладога ўкраінскага салдата Андрэя Сакалова, які ў якасці кіроўцы едзе ў зону баявых дзеянняў, а затым ратуецца ў падвале жылога дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0