Вытворца культавых лялек Barbie, кампанія Mattel, запусціла лінейку гендарна-нейтральных лялек, знешні выгляд якіх можна змяняць па сваім жаданні, паведамляе CBS.

Дзеці самі змогуць выбраць, якая прычоска будзе ў іх лялькі і якое будзе ў яе адзенне — спадніцы або штаны.

Новая лінейка называецца Creatable World і складаецца з шасці лялек з розным колерам скуры, кожную з якіх можна перайначыць па сваім жаданні. У лялечны набор уваходзяць два парыкі з рознымі прычоскамі, а таксама адзенне і аксесуары, якія дазваляюць стварыць разнастайныя вобразы для адной і той жа лялькі.

«Цацкі адлюстроўваюць нашу культуру, і паколькі свет усё больш разумее важнасць інклюзіўнасці, мы вырашылі, што настаў час стварыць лінейку лялек без прычэпленых ярлыкоў», — сказала першая намесніца старшыні Mattel Fashion Doll Design Кім Калмон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0