Развітанне з пісьменнікам і ветэранам вайны прайшло ў сценах Беларускага ПЭН-цэнтру, у кіраўніцтва якога ён нязменна ўваходзіў. Пахавалі пісьменніка на Паўночных могілках, у 68 сектары.

Над труною прамаўлялі Генадзь Бураўкін, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец, Жанна Літвіна. У апошні шлях пісьменніка праводзілі каля ста чалавек. Над труною схіляўся бел-чырвона-белы сцяг, прыкрываючы ад завеі твар нябожчыка.

Пісьменнік Валянцін Тарас памёр 13 лютага, ад сэрца, на якое ён даўно хварэў. За чатыры дні да гэтага Валянцін Яфімавіч адсвяткаваў свой 79‑ы дзень нараджэння.

Былы партызан, ветэран беларускай культуры, Валянцін Тарас быў адным з маральным аўтарытэтаў руху за незалежнасць і дэмакратыю. Блізкі сябар Васіля Быкава, ён апекаваўся ягонай спадчынай.

Ён да апошніх заставаўся аўтарам «Нашай Нівы». У 2007 годзе ў Кнігарні «НН» выйшла кніга ягоных мемуараў «На выспе ўспамінаў».

Ягоную справу працягваюць сын Віталь Тарас, унук Антон Тарас, стрыечны брат Анатоль Тарас.

Глядзі яшчэ:
13 лютага памёр Валянцін Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0