Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Кіеву трэба распачаць «любыя крокі» для спынення вайны на Данбасе і вяртання акупаваных тэрыторый пад суверэнітэт Украіны.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

У тым ліку, Украіне трэба пайсці на ўступкі ў пытанні правядзення выбараў на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей.

«Калі ўкраінскім уладам прапануюць або ў іх ёсць магчымасць, калі, вядома, украінскія ўлады вельмі хочуць адзінства Украіны і зноў аб'яднаць гэтыя ўсходнія тэрыторыі, дзе ідзе вайна, я б пайшоў на ўсё. На правядзенне выбараў? Я б пайшоў на правядзенне выбараў. Я б усё рабіў, каб выйсці на тую мяжу і ўзяць пад кантроль Украіну», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што не бачыць асаблівых праблем у тым, каб даць гарантыі жыхарам Данбаса, якія «ваююць за свой кавалак зямлі, за сваю сям'ю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0