Суб'ектам гаспадарання ў Беларусі болей не трэба атрымаць дазвол на выраб пячатак і штампаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі.

Адмена абавязковасці атрымання дазволу на выраб пячатак і штампаў праведзеная ў адпаведнасьці з дэкрэтам №1 "Пра дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасьці) суб’ектаў гаспадарання".

Раней дазволы на выраб пячатак і штампаў суб’ектам гаспадарання выдаваліся рэгістроўнымі органамі ў парадку, устаноўленым Міністэрствам юстыцыі.

Міністэрства ўнутраных спраў праінфармавала арганізацыі, што вырабляюць пячаткі і шмампы, пра неабходнасць вырабляць суб’ектам гаспадараньня, дзяржаўная рэгістрацыя якіх здзейсненая ў адпаведнасці з дэкрэтам, пячаткі і штампы пры прадастаўленні юрыдычнай асобай статуту (устаноўчай дамовы для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнчае толькі на падставе ўстаноўчай дамовы) са штампам, што сведчыць пра правядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі, а індывідуальным прадпрымальнікам – пасведчаньня пра дзяржаўную рэгістрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?