16—19 лютага адбудзецца візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Як паведамляе прэс‑служба ПАРЕ, дэлегацыю ўзначальвае старшыня Палітычнага камітэта асамблеі Горан Ліндблад. У яе складзе старшыня падкамітэта ПАРЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык Парламенцкай асамблеі па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Еўрапейскія палітыкі маюць намер абмеркаваць з беларускімі ўладамі перспектывы далейшага дыялогу з Радай Еўропы і ПАРЕ ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона.

У ходзе візіту адбудуцца сустрэчы прадстаўнікоў еўраструктуры са старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі, інфармацыі і адукацыі, генеральным пракурорам, старшынямі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў.

Запланаваныя таксама сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай і міжнароднай супольнасці.

Прадстаўнікі ПАРЕ наведаюць будучы інфармацыйны цэнтр Рады Еўропы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Мінску.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0