— У нас няма вялікіх заробкаў, як у іншых клубах КХЛ. Мы не можам з імі канкураваць. Але Мінск — найлепшы горад на карце лігі. Плюс у нас выдатная арэна і выдатныя заўзятары.
Мінімальная зарплата ў КХЛ складае 4800 даляраў у месяц. Але гульцам маладзейшым за 20 гадоў можна плаціць менш. Таму сёння ў «Дынама» ёсць заробкі меншыя, чым у чэмпіянаце Беларусі. Па заробках мы не канкурэнты іншым клубам. У нас самая маленькая ведамасць у КХЛ.