У суботу уначы +1…+6°С, па захадзе +7…+12°С, па ўсходняй палове замаразкі 0..-2°С. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, +11…+17°С, па паўднёвым захадзе да +19°С.

У Мінску — +11.. +13°С, дождж.

У нядзелю, 29 верасня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу +6.. + 12°С, днём +12.. + 19°С. У Мінску дажджы і + 13.. + 15°С.

У панядзелак, 30 верасня, на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Вецер днём парывісты, месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, моцны парывісты. Ноччу +8.. + 14°С, днём +12.. + 19°С, па паўднёвым усходзе да + 22°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0