Культура1010

Два філіялы музея Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне знаходзяцца ў крытычным стане. Іх закрыюць?

Чытач «Нашай Нівы» Мікалай Лысянкоў занепакоены: пад пагрозай існавання два філіялы музея Якуба Коласа, у Ластку і Альбуці, што на Стаўбцоўшчыне.

«Я бачыў, што ў Ластку нават шлагбаум паставілі, цяпер ніякай магчымасці даехаць туды няма», — узрушаецца Мікалай.

Ён расказвае, што музей у Ластку знаходзіцца ў запусценні, туды не ездзяць экскурсіі. Прытым што асаблівых грошай на сваё існаванне ён не вымагае.

Філіял музея ў Ластку.

«Там жыве і працуе на паўстаўкі наглядчыца, атрымлівае 150 рублёў на месяц. На падлозе музея паклалі лінолеум, столь абабілі сайдынгам… Хіба так робіцца ў музеях? Я там не працую, але ўжо сам гатовы за свае грошы падтрымліваць музей, абы яго не закрывалі. А ў Альбуці наогул столь працякае. Дык што, з-за гэтага закрываць музеі? Яны ж наша гістарычнай каштоўнасць», — разважае чытач.

Дырэктар музея: «З філіяламі бяда, але закрываць іх ніхто не будзе»

Аляксандра Храмога прызначылі дырэктарам музея Якуба Коласа зусім нядаўна, 17 верасня.

Ён з'ездзіў у камандзіроўку на Стаўбцоўшчыну і вырашыў, што трэба прымаць тэрміновыя меры.

«Я проста быў шакаваны тым, у якім стане знаходзяцца што філіял у Ластку, што ў Альбуці. У Ластку я прыняў рашэнне закансерваваць музей на зіму. Паколькі музей аддалены, паставіў задачу паставіць там сігналізацыю, узяць пад ахову, у тым ліку і пад пажарную. Ён патрабуе рамонту, гэта праўда.

Музей месціцца далёка ад дарогі і да яго цяпер можна даехаць хіба на лесавозах. На вясну я буду гутарыць са Стаўбцоўскім выканкамам пра тое, каб да музея пракласці дарогу. Ну і тое, што ў будынку, які ўяўляе гістарычную каштоўнасць, жывуць людзі — гэта недапушчальна па заканадаўстве.

У Ластку тэрыторыя музея — 4 гектары, на наступны год я хачу распрацаваць турыстычны маршрут такім чынам, каб філіял быў задзейнічаны для правядзення розных імпрэзаў на свежым паветры. Але ніхто не збіраецца закрываць музеі, гэтага не будзе», — пракаментаваў Аляксандр Храмы.

Музей у Альбуці.

Філіял музея ў Альбуці таксама закрываць не плануюць. Аляксандр Храмы запэўнівае, што Міністэрства культуры, прызначаючы яго на пасаду дырэктара, ставіла задачу вярнуць наведнікаў у музеі.

«У Альбуці таксама працуе адзін наглядчык, але, дзякуючы таму, што музей знаходзіцца непадалёк ад асноўнага музея ў Акіньчыцах, людзі, што замаўляюць экскурсію, трапляюць і сюды. На наступны год мы плануем знайсці грошы, каб перакрыць дах. Вы ж разумееце, што сёлета гэта рабіць нельга. Мы здымем дах, а тут маразы. І што тады?» — кажа Аляксандр Храмы.

Даведка «НН»

Ласток, або Сухошчына — трэцяе месца жыхарства бацькоў Якуба Коласа. Сюды Міхаіл Міцкевіч перабраўся з Мікалаеўскай лясной каморы 1 лістапада 1885 года і жыў да красавіка 1890 года. Ласток размешчаны за 10 км ад Мікалаеўшчыны, за 4 км ад вёскі Сверынава, былога шляхецкага засценка. Сядзіба (леснікова пасада) акружана яловым лесам. Хата і гумно захаваліся да нашых дзён.

Альбуць. Міцкевічы пражылі ў Альбуці з 1890 года па 1904 год. Хата палясоўшчыка ў Альбуці, як пазначана ў архіўных дакументах, была пабудавана ў 1873 годзе. Праз год іх жыцця на новым месцы, 30 сакавіка 1891 года, на сядзібе адбыўся пажар, які знішчыў усё датла. Новы дом адбудавалі ў тым жа 1891 годзе на падмурку старой хаты.

У аўтабіяграфіі Якуб Колас піша: «Альбуць запомнілася мне найболей яскрава. Там была надзвычай цікавая прырода. Леснікова пасада стаяла на бойкай дарозе, кудою ішлі і ехалі людзі. Нязмоўклыя цікавыя гутаркі новых людзей пашырылі мой запас ведаў аб людзях і наогул аб жыцці і далі мне багаты матэрыял для назірання».

Менавіта ў Альбуці Колас напісаў свой першы верш. Альбуцкія мясціны паэт уславіў у многіх творах, у паэме «Новая зямля» Альбуць апісана як Парэчча. У 1990 годзе у адноўленай хаце створана літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля».

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць