Здарэнне адбылося вечарам 26 верасня на вуліцы Арлоўскай.

У МНС патэлефанавала 21-гадовая дзяўчына і распавяла, што не можа зняць пярсцёнкі з-за таго, што зацяклі пальцы.

Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыбылі на месца здарэння і пры дапамозе адмысловай прылады адзін пярсцёнак распілавалі і знялі з пальца. Другі палец удалося вызваліць без выкарыстання інструментаў. Пярсцёнкі вярнулі дзяўчыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0