Пінчанка Даша ўвечары гуляла са сваім англійскім бульдогам Лэймай. Дзяўчынка не заўважыла ў цемры трохмятровую яму, выкапаную для дрэнажнай сістэмы, і звалілася туды разам з сабакам, піша kp.by.

Самастойна выбрацца дзіця не змагло. Пашанцавала, што міма праходзіў камандзір узвода Пінскага аддзела Дэпартамента аховы Аляксандр Швец. Ён вяртаўся са службы дадому і пачуў, як нехта кліча на дапамогу. Ён спусціўся ў яму і дапамог дзяўчынцы выбрацца.

А вось спалоханая Лэйма так проста не далася. Сабака паводзіла сябе агрэсіўна, таму дзяўчынка і міліцыянт прынялі рашэнне паклікаць на дапамогу тату Дашы. Пакуль дзіця бегала дадому за бацькам, міліцыянт заставаўся каля ямы з сабакам.

Гісторыя скончылася хэпі-эндам: сабаку таксама дасталі. А на наступны дзень бацькі Дашы прыйшлі ў міліцыю, каб падзякаваць неабыякаваму супрацоўніку ў пагонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0