27.09.2019 / 17:15

Дзяржпошліну ўсё ж адвяжуць ад тэхагляду: можна будзе плаціць па месяцах 10

Міністэрства фінансаў рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду і магчымасць плаціць па месяцах, паведамляе БелТА.

Дзеючая сістэма спагнання дзяржпошліны прадугледжвае неабходнасць яе выплаты за ўвесь перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта выклікае нараканні з боку асобных грамадзян, паколькі такі парадак не ўлічвае інтэнсіўнасці (сезоннасці) выкарыстання дарог.

У гэтай сувязі міністэрства рыхтуе праект указа «Аб плаце за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі і асобнымі элементамі вулічна-дарожнай сеткі». Ён прадугледжвае адвязку выплаты дзяржпошліны фізічнымі асобамі ад праходжання тэхагляду транспартных сродкаў і яе спагнанне ў выглядзе платы за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху.

Плата будзе ўносіцца грамадзянамі па заяўным прынцыпе зыходзячы з планаванага перыяду ўдзелу транспартнага сродку ў дарожным руху.

Так, калі грамадзянін не будзе эксплуатаваць транспартны сродак (напрыклад, у зімовы перыяд), то плата ўносіцца не будзе, а грамадзяне, якія ездзяць цэлы год, атрымаюць паніжальны каэфіцыент 0,8 (пры адначасовым яе ўнясенні за 12 і больш месяцаў запар).

Увядзенне ў дзеянне новага парадку прадугледжваецца не раней за 1 студзеня 2020 года.

8
любите родину мать вашу / Адказаць
27.09.2019 / 17:24
ну, як звычайна водзіцца, з усіх варыянтаў выбраны самы горшы. калі аўтамабіліст выяджае адзін раз ў тыдзень, дык няхай ён задаволіцца падачкай - каэфіцыентам 0,8. бо плаціць яму раз у месяц няма аніякага сэнсу. затое самы адданы элехтурат - пеньсіянеры, цяпер у шакаладзе: радасна будуць плаціць цяпер толькі ў перыяд наведваньня лецішч - выбары, гэта ж святое!
8
Матёрый / Адказаць
27.09.2019 / 17:47
Дороги станут лучше?! Больше мы не услышим фразу: Денег нет, но Вы держитесь.
3
Левановіч / Адказаць
27.09.2019 / 19:31
Засталося акцыз на паліва адмяніць
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру