З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэе белы крышталічны цукар. Улады вызначаюць на яго да канца года мінімальную рознічную цану 1,5 рубля. Гэта значыць, знайсці таннейшы цукар не атрымаецца, піша Tut.by.

Фота: pixabаy.com.

Фота: pixabаy.com.

Нагадаем, з 17 студзеня мінулага года з-за з'яўлення ў продажы расійскага цукру, які быў прыкметна таннейшы за беларускі, улады на 90 дзён увялі рэгуляванне цэн на гэты тавар, а пазней рашэнне працягнулі. Цана цукру на паліцах з улікам ПДВ не павінна была апускацца ніжэй за 1,5 рубля за кілаграм. Выраслі таксама закупачныя аптовыя цэны. Дзяржрэгуляванне скончылася 23 снежня мінулага года.

Цяперашняй пастановай міністэрства гандлю прадугледжана, што мінімальная рознічная цана як на ўвазны, так і на беларускі белы крышталічны цукар у розніцы складзе 1,5 рубля (з ПДВ), адпускная цана франка-адпраўлення (без ПДВ) — 1,19 рубля, адпускная цана франка-прызначэння (без ПДВ) — 1,22 рубля.

Пастанова будзе дзейнічаць да 31 снежня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?