Выстава з унікальнымі матэрыяламі пра пачынальніка беларускага нацыянальнага адраджэння Івана Луцкевіча адчыняецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Яна прымеркаваная да Восьмага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, што праходзіць 27—29 верасня. На Кангрэс з'ехаліся 520 даследчыкаў з усяго свету.

Дзіцячае фота сям'і Луцкевічаў.

Выставу падрыхтавалі Людвіка Кардзіс і Сяргей Харэўскі. Пабачыць яе можна на другім паверсе галоўнага корпуса ЕГУ.

Людвіка Кардзіс аднаўляе Беларускі музей у Вільні — задуманы Іванам Луцкевічам.

На выставе «Іване, жыві» пададзеныя дакументы пра жыццё ды працу Луцкевіча са збораў Віленскага беларускага музея, Літоўскага нацыянальнага музея, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і Беларускага дзяржаўнага архіва-музею літаратуры і мастацтва, а таксама прыватных калекцыяў.

Уласнаручны малюнак Івана Луцкевіча.

Іван Луцкевіч збіраў беларускія артэфакты па ўсім свеце, нават на аўкцыёнах у Лондане.

Матэрыялы выставы чытае беларуска з Польшчы, гісторык з Гданьска Лена Глагоўская.

Агледзець выставу можна будзе да 18 кастрычніка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?