Ноччу 28 верасня загарэлася летняя тэраса бара ў Мінску на вуліцы Няміга, паведамляе МНС.

Загарэлася інфрачырвоная газавая гарэлка, а потым разгерметызаваўся газавы балон. Такія гарэлкі прызначаны для абагрэву памяшкання.

Ад уздзеяння тэмпературы адбыўся разрыў балона, драўляных канструкцый летняй тэрасы і мэблі ўнутры на плошчы 20 кв.м. З-за малой колькасці газавай сумесі (прапан-бутан) у балоне выбуху не было.

Эвакуацыя не спатрэбілася, наведвальнікі самастойна пакінулі небяспечную зону. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0