У ноч на 27 верасня ратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары ў хляве па вуліцы Баўмана ў Добрушы. На месца здарэння прыбыла брыгада пажарных, паведамляе МНС.

У выніку пажару згарэла 15 кв.м. даху цаглянага хлява.

Праз гадзіну дзяжурная медсястра мясцовай бальніцы паведаміла, што да іх звярнуўся беспрацоўны 45-гадовы мужчына ў моцным ап'яненні і з апёкамі рук і ног. Пазней высветлілася, што апёкі ён атрымаў, самавольна пракраўшыся ў хлеў і ўчыніўшы там пажар. Мужчына быў шпіталізаваны.

Прычынай узгарання стала курэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0