27 верасня Уладзімір Макей узяў удзел у рабочай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-сябраў АДКБ.

Сумесна з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Макей адкрыў у штаб-кватэры ААН фотавыставу, прысвечаную 110-годдзю вядомага савецкага дыпламата і дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі. У мерапрыемстве ўзяў удзел Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Падчас свайго выступу Макей назваў Грамыку архітэктарам сістэмы міжнародных адносін, што зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0