Пратэстоўцы ў Ганконгу кінулі бутэлькі з запальнай сумессю ў бок будынка ўрада падчас акцый пратэсту ў сувязі з пяцігадовай гадавінай «рэвалюцыі парасонаў».

Таксама гараджане пачалі кідаць у паліцэйскіх цагліны. Паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў вадамёты і слёзатачывы газ.

Жыхары Ганконга ў суботу ўдзельнічаюць у мерапрыемствах у памяць аб «рэвалюцыі парасонаў» 2014 года. Тады дэманстранты выступалі супраць умяшання Кітая ў мясцовыя выбары і за адстаўку кіраўніка ганконгскай адміністрацыі Лян Чжэньіна.

У Ганконгу працягваюцца пратэстныя акцыі, прычынай якіх сталі папраўкі, якія дазваляюць экстрадыцыю падазраваных у мацерыковы Кітай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0