29.09.2019 / 17:34

Пераход на электрамабілі: больш за 100 тысяч немцаў могуць страціць працоўныя месцы 10

pxhere.com

Эксперты лічаць, што пасля адмовы ад рухавікоў унутранага згарання ў ФРГ будуць скарочаныя 125 тысяч працоўных месцаў. Гэта звязана з тым, што для вытворчасці электрамабіляў патрабуецца менш камплектуючых, піша Deutsche Welle.

Як вынікае з аналітычнай справаздачы інстытута Center Automotive Research (CAR), які ў нядзелю, 29 верасня, цытуе Welt am Sonntag, шэраг федэральных зямель, дзе знаходзяцца буйныя аўтамабільныя заводы, ужо рыхтуюцца да будучых змен.

Сцвярджаецца, што хоць для электрамабіляў патрабуюцца дарагія акумулятары, такія часткі «звычайных» аўтамабіляў, як механічныя каробкі перадач і іншыя кампаненты рухавікоў унутранага згарання, больш не будуць патрэбныя.

А для вытворчасці аўтамабіляў будзе патрабавацца 709 тысяч чалавек замест 834 тысяч, як цяпер.

NN.by

14
Доктар / Адказаць
29.09.2019 / 18:02
Не згарання, а спальвання
20
Непрыхвасьцень / Адказаць
29.09.2019 / 18:30
Нам какое дело до проблем немцев?..
1
Каленец / Адказаць
29.09.2019 / 18:49

Я дуиаю,усе уладзицца.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру