У прэзентацыі другога нумара незалежнага літаратурнага альманаха «Мінкульт» возьмуць удзел Ілля Сін (сёлетні лаўрэат прэміі Гедройца з кнігай «Libido»), Алена Брава, Таня Скарынкіна, Лена Глекава, Віктар Шніп, Павал Касцюкевіч, Людміла Рублеўская, Сяргей Календа (спецпрыз на прэміі Гедройца ад нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч за кнігу «Часам панкі паміраюць»).

У нумары — проза Паўла Абрамовіча, Уладзіслава Ахроменкі, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Андрэя Дзічэнкі, Кірыла Дубоўскага, Вінцэся Мудрова ды іншых.

Набыць «Мінкульт» ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0