1 кастрычніка будзе хмарна, днём з праясненнямі. Ноччу і раніцай на значнай частцы тэрыторыі дажджы, днём у асобных раёнах кароткачасовыя. Вецер моцны парывісты. Ноччу +7.. + 13°С, днём +11.. + 17°С. У Мінску + 11.. +13°С і дождж.

2 кастрычніка, у сераду, часам дажджы, днём па паўночным захадзе месцамі моцныя дажджы. Ноччу +7.. + 13°С, максімальная днём +12.. + 19°С, па паўднёвым усходзе +20.. + 23°С. У Мінску — +14.. +16°С і дождж.

3 кастрычніка часам пройдуць дажджы, ноччу і раніцай месцамі па паўночным захадзе моцныя дажджы. Ноччу +7.. + 13°С, максімальная днём +8.. + 15°С, па паўднёвым усходзе днём +16.. + 20 ° С. У Мінску — +10.. +12°С, дождж.

У пятніцу — кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём + 7 … 14°С. У Мінску — +9.. +11°С

У выходныя прыйдзе скандынаўскі антыцыклон сфарміраваны ў арктычным паветры. Стане халадней.

У суботу ўначы +1.. +8°С, уначы замаразкі да 2°С. Днём будзе усяго +6.. +12°С

У нядзелю, 6 кастрычніка, ноччу і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Днём усяго +5.. 11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0