30.09.2019 / 13:09

Што ўяўляюць сабой ультрапрэміяльныя прадукты LG Signature — падрабязны агляд

Кожны прадукт лінейкі LG Signature арыентаваны на самы высокі ўзровень клопату пра спажыўца. LG Signature стала сінонімам якасці, перадавых тэхналогій і стылю. У аснове брэнда — майстэрства і адданасць інжынераў і дызайнераў, якія імкнуцца да дасканаласці. Патрабавальныя спажыўцы з усяго свету цэняць ультрапрэміяльныя прадукты LG Signature за іх элегантнасць, унікальнасць і надзейнасць.

Пастаяннае развіццё тэхналогіі і высокія стандарты дызайну

LG Signature прытрымліваецца бескампраміснага падыходу ў распрацоўцы прадукту, перадаючы саму сутнасць прылады пры стварэнні кожнай з іх. Яскравы прыклад — тэлевізары брэнда, якія дэманструюць эстэтыку ультратонкага экрана і перадавыя тэхналогіі перадачы выявы.

Ва ўсіх тэлевізарах кампаніі (пачынаючы ад серыі G і яе тонкіх панэляў з загартаванага шкла, якія як быццам застылі ў паветры, да серыі W і неверагоднага дызайну першага ў свеце гнуткага тэлевізара, тонкага, як шпалеры) LG Signature выступае ў ролі першаадкрывальніка і ў працэсе змяняе ўсю катэгорыю тавараў.

Увасабленне філасофіі прадукту LG Signature ў элегантнай форме можна назіраць у апошняй мадэлі халадзільніка брэнда.

Функцыя InstaView Door-in-Door падаўжае тэрмін прыдатнасці прадуктаў харчавання за кошт змяншэння колькасці адчыненняў дзверцаў халадзільніка. Паводле даследавання паводзінаў спажыўцоў у ЗША, праведзенага LG, сям'я з чатырох чалавек адкрывае дзверцы свайго халадзільніка прыкладна 66 раз на дзень. З іх 32 разы — без асаблівых прычын, што прыводзіць да значнай страты халоднага паветра. Інавацыйная функцыя памяншае неабходнасць адкрываць дзверы: гладкая люстраная шкляная пярэдняя панэль халадзільніка становіцца празрыстай пасля двух лёгкіх паляпванняў і дазваляе ўбачыць, што знаходзіцца ўнутры.

Пральная машына LG Signature з мінімалісцкім дызайнам і ўражлівымі характарыстыкамі была створана дзякуючы намаганням інжынераў.

Дзверцы пральнай машыны з загартаванага чорнага шкла размешчаны пад вуглом 17 градусаў для максімальнага камфорту пры выкарыстанні і выгады сачэння за мыццём. За ідэальна круглай эрганамічнай формай дзверцы стаяць паўтара года напружанай працы і выпрабаванняў, вынік якіх — спалучэнне эстэтычнай дасканаласці і тэхналагічнага трыумфу з фокусам на патрэбы чалавека.

Нестарэючыя матэрыялы для прэміяльнага аздаблення

LG Signature цвёрда прытрымліваецца выкарыстання матэрыялаў прэміум-класа. Пакрыццё пральнай машыны LG Signature выканана з керамічнай эмалі з украпінамі фарбы, якое дае ўстойлівасць да карозіі і з'яўлення плям. Для яшчэ большай трываласці пакрыццё наносіцца пры тэмпературы каля 700°C, што прыкладна ў чатыры разы вышэй, чым тэмпература, пры якой запякаецца звычайнае пакрыццё з керамічнай эмалі.

Корпус халадзільніка LG Signature выкананы з нержавеючай сталі тыпу 304, якая дзякуючы сваёй трываласці часта выкарыстоўваецца для вырабу кухоннай посуду высокага класа. Устойлівая да карозіі нержавеючая сталь тыпу 304 і яе металічны бляск дадаткова абаронены пакрыццём, якое прадухіляе з'яўленне слядоў ад дотыкаў рукамі.

Вырабы, створаныя з клопатам і дакладнасцю, працягваюць традыцыі

У адрозненне ад большасці прадуктаў, якія вырабляюцца са значнай доляй аўтаматызацыі, прадукты LG Signature ствараюцца ў абмежаваных колькасцях на фабрыках, дзе надаюць больш часу кожнаму прадукту. Калі некаторыя кампаніі вырабляюць больш за 1000 пральных машын у дзень, LG Signature абмяжоўвае вытворчасць 25 адзінкамі ў дзень. Халадзільнікі LG Signature таксама выпускаюцца ў колькасці 25 адзінак у дзень на асобнай вытворчай лініі, каб забяспечыць найвышэйшую якасць, якой патрабуе брэнд і яго прыхільнікі.

Кожны прадукт LG Signature павінен адпавядаць строгім унутраным стандартам, таму яны праходзяць дбайную ацэнку і розныя выпрабаванні. У параўнанні са звычайнай пральнай машынай для ацэнкі пральнай машыны LG Signature выкарыстоўваецца 61 дадатковы крытэрый.

Пасля скрупулёзнай праверкі кожнага кампанента ўсе прадукты LG Signature праходзяць працяглае выпрабаванне якасці. Агульны тэст на даўгавечнасць тэлевізара LG Signature доўжыцца 168 гадзін. Гэта неад'емная частка працэсу кантролю якасці, калі кожная прылада праходзіць цэлы шэраг даследаванняў, уключаючы доўгае прайграванне, шматразовае ўключэнне і выключэнне, а таксама пераключэнне каналаў, — усё для таго, каб гарантаваць прадукцыйнасць і даўгавечнасць. На больш познім этапе праводзяцца дадатковыя выпрабаванні: кожны новы тэлевізар змяшчаецца ва ўмовы імітацыі прагляду, што служыць дадатковай праверкай якасці. Толькі прадукты, якія адпавядаюць строгім стандартам LG Signature, выпускаюцца для далейшай дыстрыбуцыі і продажу.

LG Signature прапануе эксклюзіўныя прадукты высокай якасці і забяспечвае спажыўцоў, якія шукаюць самае лепшае, ультрапрэміяльнымі рашэннямі для раскошнага ладу жыцця. LG Signature — гэта брэнд, у якім «мастацтва натхняе тэхналогіі, тэхналогіі дапаўняюць мастацтва», а слова «кампраміс» пад забаронай. 

Публікуецца на правах рэкламы

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру