Цяпер, расказвае Марыя, нармальнае жыццё — гэта абследаванні штотыдзень і 20 таблетак штодзень.

«А сыночку, Мірчыку, які яшчэ пакуль знаходзіцца ў бальніцы з маёй мамай, яшчэ больш таблетак выпісалі. Неабходна прымаць лекі супраць непрыняцця печані арганізмам, для разрэджвання крыві, для змяншэння кіслотнасці ў страўніку, для прафілактыкі лёгачнай інфекцыі, некаторыя гармоны. І гэтыя лекі неабходна прымаць паўгода, пасля — па выніках аналізаў. Пры гэтым кожны тыдзень неабходна ездзіць з Кобрына ў Мінск на абследванні. Да таго ж мне нельга падымаць нічога цяжкага і трэба ўвесь час насіць бандаж», — расказвае Марыя Любімава.

Калі жанчына выпісвалася з бальніцы, ёй далі памятку, што можна есці пасля трансплантацыі.

«Фактычна мне можна есці адны супы. Нельга ні шакаладу, ні кавы, ні памідораў. Вядома, нічога тлустага, вэнджанага, вострага. Ні кансерваў, ні соусаў. Але ўсё, што ні робіцца, да лепшага. Я за час у бальніцы схуднела на 10 кілаграмаў», — расказвае Марыя.

Марыя расказвае, што яшчэ дрэнна сябе адчувае: баліць страўнік, цяжка падоўгу хадзіць, немагчыма падымацца па лесвіцы. Але пасля бальніцы ёй захацелася простых чалавечых радасцяў.

На адным пазногці напісана: «Мне пашанцавала». 

«Я нарасціла вейкі, зрабіла пазногці. На выходныя прыходзілі адведаць сяброўкі. Пасля гэтай гісторыі мы сталі яшчэ больш блізкімі. Прынеслі мне ёгурт, цяпер жа я на правільным харчаванні. Замаўлялі піцу. І смех, і грэх. Хоць я і прасіла без грыбоў, але адна з грыбамі ўсё ж трапілася. Ды мне што, мне ўсё адно цяпер яе можна толькі нюхаць», — кажа Марыя.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?