03.10.2019 / 11:34

«Акадэмкніга» запрашае: 4 кастрычніка — прэзентацыя «Запісак афіцэра Чырвонай Арміі» з удзелам Касі Камоцкай 5

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18.30.

«Акадэмкніга» запрашае: 4 кастрычніка ў 18 гадзін на прэзентацыю кнігі Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі. Ад 17 верасня 1939 г.»

Гэта выданне па-беларуску гратэскнага твора Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзённіка чырвонага афіцэра Зубава падчас акупацыі саветамі Вільні ад 17 верасня 1939.

У прэзэнтацыі удзельнічаюць: Кася Камоцкая, Віталь Краўчанка, Піт Паўлаў, Віктар Корзун.

Пераклад з польскай мовы Алеся Астраўцова.

«Запіскі…» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.

Набыць «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

1
Ёпрст / Адказаць
30.09.2019 / 14:57
Ужо даўно маю
0
Inger / Адказаць
01.10.2019 / 14:42
NN, vy by jaszcze hlybiej u padval zapchnuli hetu infarmacyju, kab nichto nie znajszoú i nie pryjszoú na mierapryjemstva. A to i post factum ab hetym napisali...
Dareczy, knihu praczytac' mahczyma ú necie.
1
Кажыма праўду / Адказаць
03.10.2019 / 12:00
Раманы Сяргея Пясецкага па-беларуску (ёсць у сеціве):

• раман «Пяты этап» (1934) – шпіёнства ў міжваенны час;

• раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (1937) – кантрабанда ў міжваенны час;

• раман «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (1948) – падзеі 1939-1944 гг.

Чытайма сваё!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру