Пра забарону віцэ-спікер даведалася пры перасячэнні польска-беларускай мяжы, перадае Радыё Польшча.

«Мяне паінфармавалі, што я там персона нон-грата і мне забаронена ехаць у РФ», — сказала Польскаму радыё Гасеўска. Яна расказала, што перасякаючы мяжу яна адчула сябе інакш:

- Я перасякала мяжу даўжэй, чым у кожным іншым выпадку. Я даведалася, што мне забаронены ўезд у Расійскую Федэрацыю. Толькі я не ведаю, чаму пра гэта мяне інфармуе беларуская мяжа.

На беларускай мяжы таксама хацелі праверыць багаж віцэ-спікера Сэйму, нягледзячы на тое, што яна ехала аўтамабілем генеральнага консула з Гродна. Малгажата Гасеўска наведала польскую нацыянальную меншасць у Беларусі.

У каментары парталу TUT.by афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі пацвердзіў словы польскага палітыка.

«Ёй паведамілі, што яна з'яўляецца непажаданай асобай на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы — гэта значыць, Беларусі і Расіі. У сувязі з тым, што з удзелам Малгажаты Гасеўскай былі запланаваныя афіцыйныя мерапрыемствы ў Гродзенскай вобласці, па дазволе кампетэнтных асоб для яе было зроблена выключэнне і яе пусцілі ў Беларусь. Аднак віцэ-спікера сейма Польшчы папярэдзілі пра тое, што ёй забаронены ўезд у Расію», — распавёў ён.

У Беларусі Гасеўска сустракалася з прадстаўнікамі польскай дыяспары. У Гродне яна ўсклала кветкі да магіл палякаў, якія ў 1939 годзе абаранялі горад ад савецкага наступу. А ў Ваўкавыску віцэ-спікер Сейма ўдзельнічала ў інаўгурацыі новага навучальнага года ў польскай школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0