Позна ўвечары 5 кастрычніка (у суботу) будзе зачынена для высадкі і пасадкі пасажыраў станцыя метро «Пятроўшчына», піша Tut.by.

Напэўна, закрыюць «Пятроўшчыны» з-за падрыхтоўкі да канцэрта, які пройдзе на платформе з 2.00 да 3.30 у ноч на 6 кастрычніка.

Перад гледачамі выступіць Міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраваннем Расціслава Крымера. Партэр для гледачоў паставяць проста на пероне.

Акрамя гэтага на платформе падземкі пабудуюць подыум, на які падымуцца самыя прыгожыя дзяўчыны краіны — «міс Беларусі» Марыя Васілевіч і ўладальніцы гэтага тытула папярэдніх гадоў.

Гэта ўжо другі начны канцэрт у мінскім метро. Упершыню такі наладзілі ў кастрычніку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0