minsknews.by

minsknews.by

У мінскіх аптэках зніклі ёдаўтрымальныя прэпараты. Прадстаўнік вытворцы абяцае пастаўкі ўжо ў кастрычніку, піша Tut.by.

— Я цяжарная — здавала аналізы ў паліклініцы і разгаварылася з дзяўчынай. Яна кажа: «Вы ў курсе, што ў Мінску няма «Ёдамарыну»? Я кажу: «Як?» Я прымаю «Ёдамарын», і шмат якім цяжарным яго прызначаюць. У мяне засталося тры таблеткі, я хаджу і шукаю па аптэках. Пыталася аналагі, але і іх няма. У выніку цяпер папрасіла сваякоў у Бярозе, каб яны купілі, і не факт, што яны знойдуць, у аптэках — рэшткі, — распавядае Ганна Ляўкова.

На сэрвісе tabletka.by паказана, што і «Ёдамарыну», і «Ёдбалансу» у Мінску няма. У рэгіёнах «Ёдамарын» ёсць, «Ёдбаланс» сэрвіс прапануе купіць толькі ў Вілейцы, Рагачове, Лоеве і Нароўлі.

У даведачнай аптэк 169 таксама пацвердзілі, што ў сталіцы ў наяўнасці няма ні «Ёдамарыну», ні «Ёдбалансу».

— Нічога няма. Ёсць толькі субстанцыя-парашок калію ёдыд, — кажуць там.

У сеткі аптэк «Добрыя лекi» распавялі, што ў найбліжэйшы час пастаўкі «Ёдамарыну» адновяцца.

— Пакуль жа прапануем выкарыстоўваць іншыя прэпараты, якія змяшчаюць ёд, але ўсё ж раім спачатку пракансультавацца з доктарам, — кажуць там.

Вытворца «Ёдамарыну» — нямецкая кампанія Berlin-Chemie AG. У мінскім прадстаўніцтве распавялі, што прэпарат з'явіцца ў аптэках ужо ў кастрычніку.

- Чаму яго няма, па тэлефоне мы распавесці не зможам. Мы цяпер працуем над тым, каб адправіць першыя машыны, тавар ужо ёсць і ў самы найбліжэйшы час з'явіцца ў аптэках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0