Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім накіравала афіцыйны ліст прэм'ер-міністру Сяргею Румасу з прапановай аднавіць ордэн Кастуся Каліноўскага. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Чаму аднавіць, а не заснаваць? Справа ў тым, што ўзнагарода існавала ў Беларусі з сярэдзіны 1990-х. Ордэнам Каліноўскага збіраліся ўзнагароджваць за самаадданы ўчынак, мужнасць і адвагу пры выратаванні людзей, падчас стыхійных бедстваў і г. д. Аднак яго так ніхто не атрымаў. У 2004-м узнагароду скасавалі.

Чытайце таксама: Ордэны і кавалеры Беларусі: хто за што ўзнагароджаны

«У апошні час у беларускім грамадстве актыўна абмяркоўваюцца падзеі, датычныя постаці Кастуся Каліноўскага і яго дзейнасці.

Улічваючы ўсе нюансы, звязаныя з тым, што дзейнасць Кастуся Каліноўскага зрабіла найвялікшы ўплыў на развіццё беларускага грамадства і ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці, накіроўваю Вам для разгляду і кампетэнтнай ацэнкі праект Закона аб аднаўленні ўзнагароды — ордэна Кастуся Каліноўскага», — абгрунтоўвае дэпутатка ў сваім лісце, чаму такая ўзнагарода мусіць з'явіцца.

За што Алена Анісім прапануе ўручаць узнагароду?

- За асаблівыя заслугі ў зацвярджэнні і абароне дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці, ва ўмацаванні абароназдольнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь;

- За значны ўклад у развіццё дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу, правядзенне сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, актыўную дзейнасць па абароне правоў і свабод чалавека.

Петыцыя з такой жа прапановай раней з'вілася на petitions.by. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0