Аднаўленне паставак ёдаўтрымальнага прэпарату нямецкай вытворчасці чакаецца ў трэцяй дэкадзе кастрычніка, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун. Нагадаем, сёння з'явілася інфармацыя, што ў Мінску ў аптэках не хапае ёдаўтрымальных прэпаратаў. 

«Наяўнасць лекавага сродку «Ёдамарын» у вельмі абмежаванай колькасці звязана з адсутнасцю магчымасці адгрузкі ў нямецкага вытворцы. Аднаўленне паставак чакаецца пасля рашэння вытворчых праблем», — запэўнілі ў ведамстве.

Цяпер у аптэчнай сетцы ёсць у наяўнасці «Калію ёдыд» (таблеткі 100 мг і 200 мг, вытворчасць РФ), «Ёд + фалійная кіслата» (таблеткі 200 мг, Беларусь), «Анціаксікапс з ёдам» (капсулы, Беларусь). Калію ёдыд уваходзіць у склад практычна ўсіх вітамінна-мінеральных комплексаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0