01.10.2019 / 07:31

Расійскія карыстальнікі сёлета найчасцей шукалі ў Яндэксе песню ўкраінскага гурта 5

«Незабудка» Цімы Беларускіх — таксама сярод фіналістаў.

Расійскія карыстальнікі пошукавіка «Яндэкс» на працягу года часцей за ўсё шукалі тэкст песні ўкраінскага поп-гурта Kazka «Плакала», піша tass.ru са спасылкай на дадзеныя агляду статыстыкі запытаў карыстальнікаў «Яндэкса».

Папулярнасць запытаў у перыяд ад 27 верасня 2018 года да 27 верасня 2019 года ацэньваецца па 100-бальнай шкале: чым вышэй частата запыту, тым вышэй бал. Паказчыкі мае сэнс параўноўваць толькі ў рамках аднаго рэйтынгу.

Кампазіцыя «Плакала» атрымала найвышэйшы бал (100). У рэйтынг на аснове папулярных запытаў са словамі «тэкст» і «песня» таксама ўвайшлі кампазіцыі «Детство» Rauf & Faik (36), «Незабудка» Ціма Беларускіх (29), «Юморіст» Face (24), «Зацепіла» Артура Піражкова (17), «День Победы» ў выкананні Льва Лешчанкі (17).

Сярод самых папулярных кліпаў у той жа перыяд карыстальнікі шукалі кліп Little Big - Skibidi (100), «Алкагалічка» Артура Піражкова (97), Ibiza Філіпа Кіркорава і Мікалая Баскава (58).

NN.by

19
Брыдкая пачвара / Адказаць
01.10.2019 / 08:10
Ціма, Піражкоў, Фэйс,Літл Біг і інш. Здаецца уражанне ,што спевы на Яндэксе большай часткай падлеткі шукаюць. А, тое, што людзей цікавіць большіза ўсе даказвае, што музыка без межаў, і украінцы з расейцамі не варожыя , у адрозненні ад палітыкаў і ўладароў, ды прапаганды, асабліва украінскай. Рэд. Правільней пісаць "Гумарыст", ці хаця " Юмарыст"
5
Снова Йа / Адказаць
01.10.2019 / 13:17
День победы искали ватники...
3
Снова Йа / Адказаць
01.10.2019 / 13:24
Брыдкая пачвара, музыканты косят бабло, пока в тренде. Они - НЕ украинское общество!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру