01.10.2019 / 08:52

Макей: Падчас абмеркавання плана інтэграцыі з расійскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя прапановы» 32

У карце інтэграцыі Расіі і Беларусі не ідзе размовы пра адзіны эмісійны цэнтр, заявіў у інтэрв'ю РБК міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

ТАСС

«Перш чым казаць пра ўвядзенне нейкай адзінай валюты, стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, трэба спачатку наладзіць нармальнае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і ліквідаваць усе бар'еры і перашкоды», — сказаў ён.

Дакумент таксама не прадугледжвае паглыбленую палітычную інтэграцыю. «Ніякіх палітычных момантаў, звязаных са стварэннем федэрацыі, канфедэрацыі там няма і не будзе. Я яшчэ раз паўтараю, што суверэнітэт для абедзвюх дзяржаў, гэта святое, і Беларусь не мае намеру ахвяраваць ім ва ўгоду нейкіх кан'юнктурных меркаванняў», — падкрэсліў міністр.

Разам з тым, адзначыў Макей, у карце будзе прадугледжана работа над адзіным падатковым кодэксам. «Але сёння гэта выглядае, я б сказаў, як палітычная мэта, праца над кодэксам павінна весціся на працягу як мінімум некалькіх месяцаў, а то і гадоў. Але тым не менш мэта гэтая пазначаная. І я думаю, што нашы спецыялісты адпрацуюць усе пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай гэтага дакумента», — растлумачыў міністр.

Па словах Макея, падчас абмеркавання плана інтэграцыі з расійскага боку гучалі «абсалютна непрымальныя» прапановы. Напрыклад, аб стварэнні некалькіх наднацыянальных структур.

«Але прэзідэнты на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу [18 ліпеня. — РБК] абмеркавалі гэтыя прапановы і адназначна вырашылі, што яны не адпавядаюць палажэнням дагавора, таму трэба сканцэнтравацца на эканамічнай праблематыцы, на паглыбленні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, на ўзгадненні правілаў, звязаных з мытным заканадаўствам, з сертыфікацыяй, стандартызацыяй і іншае. Мы павінны надаць больш увагі правядзенню ўзгодненай сельскагаспадарчай і прамысловай палітыкі — гэта самае галоўнае», — сказаў ён.

Макей таксама дапусціў, што 8 снежня прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка могуць ужо падпісаць дакумент. «Прэзідэнты дамовіліся аб сустрэчы з нагоды 20-годдзя Саюзнай дамовы і паставілі задачу ўрадам абедзвюх краін падрыхтаваць адпаведныя «дарожныя карты» па ўрэгуляванні адпаведных праблемных пытанняў. Будзем спадзявацца, што гэта адбудзецца», — адзначыў Макей.

Аднак ён дадаў, што перад тым, як пачынаць паглыбленую інтэграцыю, трэба вырашыць актуальныя праблемы, а гэта: «падатковы манеўр (у Расіі), ліквідацыя перашкодаў у пастаўках сельскагаспадарчай, прамысловай прадукцыі, перамовы аб урэгуляванні спрэчных момантаў, звязаных з цэнамі на газ і нафту, і гэтак далей».

«Абодва бакі зараз актыўна працуюць над рэалізацыяй усіх прапаноў. Але я яшчэ раз падкрэсліваю, што для нас вельмі адчувальнымі з'яўляюцца пытанні ўрэгулявання актуальных праблем», — сказаў ён.

NN.by

145
Черная Русь / Адказаць
01.10.2019 / 09:14
Никакой интеграции  без халявы на сырье и открытый российский рынок, не будет.. обойдемся и без России .. правда недолго
4
Guardanar / Адказаць
01.10.2019 / 09:45
Прачытаў, дыпламатычна ўсе выкладзена.
1
вусцішны троль / Адказаць
01.10.2019 / 09:49
“Хто-та апяць урот” - тыдзень таму яго бос заяўляў, што ў Вовы і думак такіх не было. А тут нейкія “непрымальныя прапановы” з боку крамля. Хутчэй за ўсё ўзровень “непрымальнасці” вымяраецца выключна прапанаваной цаной.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру