Шэрынгавыя ровары знікнуць з мінскіх вуліц 15 кастрычніка
Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі ў «Колабайку».
«Усё будзе залежаць ад надвор'я, але папярэдне мы плануем пачаць збіраць ровары 15 кастрычніка. Ровары прыбяруцца для сэрвіснага абслугоўвання і захоўвання на зіму. Пры гэтым грошы, якія застануцца на балансе, захаваюцца да сезона-2020», — удакладнілі ў «Колабайку».
Каментары