yle.fi

yle.fi

Здарэнне адбылося ў горадзе Куопіа на тэрыторыі гандлёвага цэнтра, дзе размешчаны часовыя памяшканні вучылішча, у якіх вучацца студэнты бізнэс-аддзялення. Класы размешчаны на першым і другім паверхах, піша Yle.fi

Нейкі чалавек, трымаючы ў руках меч, напаў на студэнтаў. Адзін чалавек памёр, дзесяць пацярпелі, двое з якіх атрымалі цяжкія раненні. Адзін з пацярпелых — падазраваны.

Памерлага знайшлі ў памяшканні вучылішча.

Універсітэцкая бальніца Куопіа пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0