Горад Нью-Ёрк забараніў тэрмін illegal alien (нелегальны іншаземец, нелегал), калі ён выкарыстоўваецца «з мэтай прынізіць або ўціснуць чалавека», паведамляе CNN.

Таксама забаронена дыскрымінацыя ў дачыненні да любога чалавека на падставе яго ведання англійскай мовы, забаронена пагроза выклікаць міграцыйныя службы «па дыскрымінацыйных матывах». Таксама супрацоўнікам гатэляў забароняць патрабаваць ад гасцей гаварыць на англійскай мове. За гэтыя парушэнні могуць даць штраф да 250 000 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0