У артыкуле, апублікаваным у часопісе FEMS Microbiology Ecology, сцвярджаецца, што «першымі каланістамі» Марса павінны быць мікраарганізмы — бактэрыі, вірусы і грыбкі, якія падтрымліваюць многія жыццёвыя працэсы тут, на Зямлі, піша Science Alert.

Жыццё, як мы ведаем, не можа існаваць без карысных мікраарганізмаў. Каб выжыць на бясплодных стэрыльных планетах, нам прыйдзецца браць з сабой карысныя мікробы, лічаць навукоўцы.

Ідэя, прадстаўленая ў артыкуле, заклікае адмовіцца ад строгіх прынцыпаў, якія не дапускаюць «забруджвання» іншых планет зямнымі мікраарганізмамі. Зараз перад тым, як абсталяванне адпраўляецца ў космас, яно павінна прайсці санітарную апрацоўку, што дазваляе захоўваць асяроддзе ў першапачатковым выглядзе. З'яўленне на Марсе зямных мікробаў перашкодзіць пошуку прымет незямнога жыцця.

Аднак навукоўцы ў артыкуле ў часопісе FEMS Microbiology Ecology сцвярджаюць, што ўвядзенне карысных мікробаў можа фактычна запусціць працэс «тэрафармавання» Марса, гэта значыць, што ўмовы жыцця на Марсе наблізяцца да зямных.

На Зямлі мікраарганізмы маюць вырашальнае значэнне для многіх працэсаў, якія падтрымліваюць жыццё, такіх як раскладанне і страваванне. У артыкуле сцвярджаецца, што найлепшымі мікробамі для гэтага могуць быць экстрэмафілы — арганізмы, якія могуць жыць нават у самым экстрэмальным асяроддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0