02.10.2019 / 07:40

Вучоны расказаў, што будзе, калі ў Расіі растане шматгадовая мерзлата 7

Раставанне шматгадовай мерзлаты на тэрыторыі РФ можа прывесці да разбурэння некаторых аб'ектаў інфраструктуры і маштабных выкідаў парніковых газаў у атмасферу, заявіў ria.ru вядучы навуковы супрацоўнік Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута Аляксей Екайкін.

Ён мяркуе, што да 2100 года шматгадовая мерзлата можа ў сярэднім адтаць на 3-4 метры. Больш за 50% тэрыторыі РФ знаходзіцца ў зоне крыасферы - вечная мерзлата, ледавікі, снежнае покрыва і марскі лёд.

«У раёнах, дзе ў Расіі шматгадовая мерзлата, насельніцтва даволі мала (каля 4% ад усяго насельніцтва РФ), аднак там шырокая інфраструктура. Звычайныя падыходы да яе будаўніцтва маюць на ўвазе паставіць падмурак на глыбіню пратайвання. З такім разлікам і будаваліся усе трубаправоды і аб'екты інфраструктуры, а цяпер гэтая глыбіня пачне мяняцца, і падмурак апынецца не на цвёрдай паверхні. Нафта ў нас у Заходняй Сібіры, на Ямале, у тых раёнах», - растлумачыў вучоны.

«Іншая праблема - уплыў шматгадовай мерзлаты на клімат. У ёй утрымліваецца шмат вуглякіслага газу і метану, але ніхто не ведае дакладна, якая гэта велічыня - ацэнкі вельмі адрозніваюцца.

Навукоўцы адзначаюць, што дзясяткі-сотні гігатон метану і СО2 трапяць у атмасферу з мерзлаты з-за пацяплення да 2100 года. Больш газаў, больш парніковы эфект, больш пацяпленне, мацней растае мерзлата, становіцца яшчэ цяплей - такі каскадны эфект выходзіць», - сказаў Екайкін.

NN.by

3
Tuteishi / Адказаць
02.10.2019 / 08:04
Вучоны - толькi кот, што ходзiць па ланцугу вакол дуба у казках маскоускага пiсьменьнiка Алеся Гарматы. :) Чалавек ад навукi - навуковец.
10
Libertarian / Адказаць
02.10.2019 / 08:38
Была такая прыемная курортная планета Венера, зараз пекла з 500 градуса і на паверхні. Выглядае на тое, што і нас падобнае чакае. Там таксама адбылося каскаднае глябальнае пацяпленне.
16
Геннадий / Адказаць
02.10.2019 / 09:36
Галоунае да каскаднага глябальнага пацянлення паспець унядрыць паусюль нужную мову. И можна спакоицца.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру