Форвард нацыянальнай зборнай Віталь Радзівонаў набірае былыя кандыцыі. Другі тур запар гулец «Фрайбургу» не сыходзіць з поля без забітых мячоў.

На гэты раз беларус двойчы паразіў вароты «Ганзы». Віталь выйшаў на замену ў другім тайме пры ліку 1:1. І менавіта ягоныя галы сталі вырашальныя. «Фрайбург» павёз дадому з Растока тры паўнавартасныя пункты.

Цяпер на рахунку Віталя стала тры галы. А «Фрайбург» займае першае месца ў другой нямецкай Бундэслізе. Апярэджваюць на тры пункты «Гройт Фюрт» і «Майнц‑05».

Дарэчы, з «Гройт Фюртам» у пятніцу гуляў «Франкфурт» Генадзя Блізнюка. Каманды на працягу 90 хвілін так і не забілі галоў. Наш футбаліст адыграў цэлы матч. Цяпер «Франкфурт» з 20 пунктамі займае 14‑ае месца. У Блізнюка адзін забіты мяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?