02.10.2019 / 11:45

Якія тэксты нам патрэбны ў «Нашай гісторыі»? 4

Часопіс «Наша гісторыя» выходзіць ужо другі год. За гэты год мы пісалі пра Каліноўскага і Касцюшку, Вітаўта і Кіеўскую Русь, Грамыку і Дзяржынскага.

Агулам мы апублікавалі каля 250 артыкулаў на самыя розныя тэмы — пра гісторыю несавецкую і савецкую, беларускую і сусветную. Прыкладна 35 % з іх нам напісалі дактары і кандыдаты навук. Але мы з радасцю таксама публікуем допісы студэнтаў, школьнікаў, успаміны старэйшага пакалення. Мы адкрытыя для ўсіх!

Я не буду апавядаць тут, якія артыкулы мы рыхтуем цяпер — хай гэта будзе для вас сюрпрызам. Я засяроджуся на тым, пра што ў нас — і ў беларускай прасторы ўвогуле — пішуць малавата.

Нас цікавяць біяграфіі вядомых і невядомых, вялікіх і непрыкметных людзей — пераасэнсаваныя з пазіцыі сённяшняга дня.

Мы б з радасцю публікавалі больш артыкулаў з гісторыі міжнароднай палітыкі. Асабліва пра тое, дзе праглядаюцца цікавыя праекцыі на наш час.

Зусім ніхто нам яшчэ не пісаў пра Кітай — а гэта вельмі цікавая нам тэма.

Поп-культура, яе зменлівыя законы і звычаі, яе іконы і яе люцыферы — гэта таксама цікавіць беларусаў.

Не бывае зашмат сямейных гісторый, звестак пра вашы малыя радзімы.

То пішыце нам! History@nn.by

Андрэй Дынько

14
Valadzimir / Адказаць
02.10.2019 / 23:06
Гы-гы. Якое дачыненьне мае "Наша Гісторыя" Беларусі да Вялікага князя ЛІТОЎСКАГА Вітаўта?? Можа рэдакцыя "Нашай Гісторыі" лічыць Вялікае Княства Літоўскае "нашай" "беларускай" дзяржавай?? Тады ой.
Яшчэ адно "гы-гы" - артыкулу "І тыраны могуць быць наіўнымі. Чаму Сталін паверыў Гітлеру?" (загаловак на вокладцы) Напэўна, яго аўтары - суперэкстрасэнсы-спірытысты, бо яны альбо здолелі неяк прачытаь думкі Сталіна, і даведацца, што ён "паверыў", альбо ён ім пра гэта падчас "сеансу сувязі" сказаў.
0
Алёна К. / Адказаць
03.10.2019 / 21:56
Дзякуй вялікі за вельмі цікавы журнал. Добрую справу робіце.
0
дядька / Адказаць
04.10.2019 / 17:34
Valadzimir
Якое дачыненьне мае "Наша Гісторыя" Беларусі да Вялікага князя ЛІТОЎСКАГА
https://nn.by/?c=ar&i=238403


Такое ж дачыненне якое маскоўскае княства мае да сучаснай Расеi. Самае непасрэднае.

НН, працягвайце калi ласка, добра атрымлiваецца.


Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру