Сёння раніцай — раніца была ў Мінску — на чэмпіянаце свету па біятлоне ў П’ёнчангу (Карэя) прайшла індывідуальная гонка на 20 км у мужчын.

Трэці залаты медаль на гэтым чэмпіянаце (дагэуль былі ў спрынце і гонцы пераследу) заваяваў нарвежац Оле‑Эйнар Б’ёрндален з часам 52 хвіліны 28 секундаў (0+0+2+1).

А наогул гэта 13-ты залаты медаль нарвежца на чэмпіянатах свету.

Другое месца ў Крыстафа Штэфана (Нямеччына), бронза ў харвата Якава Фака +17,1 (0+0+0+1). Упершыню ў гісторыі харвацкі спартовец узняўся на п'едэстал.

Лепшы з беларусаў — Сяргей Новікаў, ён прыйшоў на фініш 25‑м, Рустам Валіулін — 27‑ты, Сяргей Садоўнікаў — 31‑шы, Аляксандр Сыман — 88‑ы.

Усяго стартавалі 119 страляючых лыжнікаў.

Заўтра на чэмпіянаце свету пройдзе індывідцуальная гонка на 15 км у жанчын.
Пачатак у 11:15 паводле мінскага часу. Жывая трансляцыя на канале «Лад» і «Еўраспорт».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0