У міліцыю звярнуліся неабыякавыя жыхары: па горадзе ходзіць мужчына і прапаноўвае купіць выбухоўку — траціл. Аператыўнікі крымінальнага вышуку выехалі на месца і затрымалі яго паведамляе прэс-служба міліцыі.

 Ім аказаўся 64-гадовы выпівоха, якому не хапала грошай на выпіўку. Прычым мужчына ужо прадаў трацілавую шашку вагой 400 г і электрадэтанатар за 2 рублі. 45-гадовага пакупніка аператыўна знайшлі і выбухоўку канфіскавалі.

Як растлумачыў прадавец, траціл яму дастаўся ад памерлага брата, які шмат гадоў назад працаваў буравіком.

Прычым рэчыва было прыдатным для правядзення выбуху. Зараз яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0