Свет55

Міністр замежных справаў Латвіі пацвердзіў, што яго краіна зацікаўленая ў электраэнергіі з беларускай АЭС

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгар Рынкевіч у Польшчы на міжнароднай канферэнцыі Warsaw Security Forum паразмаўляў з беларускімі журналістамі. «НН» пацікавілася, ці сапраўды Латвія хоча набываць электраэнергію з Астравецкай АЭС.

— Што чутно адносна візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію?

 — Працуем, але пакуль дату назваць не магу.

— Але сёлета?

— Мы пакуль не можам назваць дакладную дату, але больш рэалістычны наступны год.

— У чым перашкоды для візіту Лукашэнкі ў Рыгу?

— Адна праблема: каляндар занятасці прэзідэнтаў. Наш прэзідэнт уступіў на пасаду ў ліпені, у яго цяпер вельмі шчыльны графік. У прэзідэнта Лукашэнкі — тое самае. Ведаеце, нас яшчэ чакае натаўскі саміт у снежні. Яшчэ шмат абавязковых сустрэч. Я б не шукаў тут палітыку, такія візіты рыхтуюцца доўга, змена прэзідэнтаў уплывае на гэта, павестка сустрэчы карэктуецца.

— Што чакаецца ад візіту ў Мінску Федэрыкі Магерыні?

— Я таксама буду ў Мінску ў пятніцу-суботу. У Мінску будзе праходзіць мерапрыемства «Усходняга партнёрства» высокага ўзроўню. Думаю, што гэты візіт з’яўляецца крокам, бо ваша краіна з’яўляецца сябрам «Усходняга партнёрства», а «УП» з’яўляецца адной з найважнейшых палітык ЕС.

Думаю, што спадарыня Магерыні падчас свайго візіту абмяркуе як прыемныя, гэтак і не самыя прыемныя моманты.

— Ці ёсць шанцы, што ў Мінску могуць быць ужо заключаныя нейкія пагадненні з ЕС?

— Не, я не думаю, што сустрэча пойдзе ў такім русле, што нешта будзе заключацца. Мы ўжо дастаткова даўно рыхтуем прыярытэты партнёрства Беларусі і ЕС, але яшчэ павінны прайсці працэдуры прыняцця рашэння. Вярхоўны прадстаўнік ЕС можа падпісаць такія пагадненні пасля рашэння Рады па замежных справах ЕС. Ні гэтыя, ні якія іншыя дакументы, наколькі я ведаю, да падпісання не рыхтуюцца.

— Сёлета гэта можа быць падпісана?

— Мне цяжка адказаць. Гэта залежыць і ад Беларусі, і ад ЕС. Не забывайцеся таксама, што ў лістападзе ў нас будзе новая Еўракамісія, новы Вярхоўны прадстаўнік.

Але Латвія падтрымлівае падпісанне, прычым лічыць, што падпісваць трэба не праз пяць ці дзесяць гадоў, а цяпер.

— А як справы з падпісаннем пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму?

— Яшчэ адзін дакумент, які мы павінны падпісаць з Беларуссю. Вядома, гэта не бязвізавы рэжым, як часта памылкова лічаць. Я лічу, калі ў нас ёсць такія пагадненні з многімі краінамі, якія нават не з’яўляюцца сябрамі «Усходняга партнёрства», то тут гэта яўна пойдзе

і на карысць студэнтаў, якія хочуць вучыцца ў ЕС, і на карысць грамадзянскай супольнасці. Так што я тут цалкам падтрымліваю гэтае падпісанне.

— У жніўні прайшла інфармацыя з невялікім налётам скандальнасці, што Латвія можа набываць энергію з беларускай АЭС.

— Вам падабаюцца скандалы, мы гэта скандалам не лічым (смяецца).

Калі вы паглядзіце тэхнічныя параметры, то насёння Латвія і Эстонія могуць набываць энергію ў Беларусі толькі праз Літву. Вы ведаеце, што паміж Літвой і Беларуссю існуюць рознагалоссі адносна Астравецкай АЭС. І вы ведаеце, што ў Літве могуць з’явіцца законы, якія блакуюць куплю энергіі з гэтай АЭС.

Калі гэта адбудзецца, то Латвія адчуе дэфіцыт электраэнергіі. Праз гэта чарговы раз вырастуць тарыфы на электраэнергію. Гэта азначае, што мы павінны шукаць нейкія альтэрнатывы, пакуль мы не сінхранізавалі нашы электрасеткі з еўрасаюзаўскімі, гэта будзе прыкладна ў 2025—2026 гады.

Наш урад разглядае магчымасць куплі электраэнергіі ў Расіі, што не выключае таго, што частка энергіі будзе беларускай. «Скандал» тут недарэчнае слова, хутчэй проста непаразуменне.

— «Беларуская нафтавая кампанія» нядаўна заявіла, што плануе павялічыць пастаўкі праз Літву, а праз Латвію і Эстонію знізіць. З чым гэта звязана?

— Гандаль ідзе там, дзе гэта выгадна. І я шмат разоў казаў нашым бізнэсменам, якія кажуць: давайце зробім нешта палітычнае, каб Латвіі было выгадна. На гэта я кажу, што ўсё рашаюць толькі вашы цэны, тарыфы, якасць. І гэта тычыцца не толькі беларускага боку, але і расійскага, кітайскага, польскага, амерыканскага. У нейкай ступені наша эканоміка канкуруе і з літоўскай, і з эстонскай, не толькі ў беларускім кірунку. Дзесьці мы супрацоўнічаем. Справа суседская, я б сказаў, нават братэрская. Я б не рабіў тут хуткіх высноў. Калі ў літоўцаў лепшыя прапановы — значыць, будуць у іх.

Гэта тычыцца і пытання пра АЭС. Калі мы бачым, што нам перакрываюць доступ да дастатковай таннай электраэнергіі па палітычных прычынах, то, канечне, мы будзем шукаць іншыя шляхі. Нашы жыхары, думаю, не зразумеюць чарговага павышэння тарыфаў.

У нас ідзе жорсткая спрэчка ў грамадстве, колькі мы плацім за энергію. Тут трэба раздзяліць палітычную ўльтыматыўнасць і эканамічную выгаду.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе1

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць