Менеджар пароляў Google будзе папярэджваць карыстальнікаў аб тым, што паролі, якія яны вырашылі захаваць, могуць быць скампраметаваныя, напрыклад, у выніку ўцечкі звестак.

Новая функцыя Password Checkup з'явілася ў менеджары пароляў 2 кастрычніка. Калі пароль карыстальніка ненадзейны, Password Checkup паведамляе пра гэта і прапануе яго змяніць. Таксама карыстальнікаў папярэдзяць аб тым, што яны выкарыстоўваюць адзін і той жа пароль для некалькіх акаўнтаў, і пра тое, што пароль занадта просты.

Зараз праверыць надзейнасць пароляў можна на сайце passwords.google.com або ў спецыяльным дадатку для Android. Раней гэтыя функцыі былі даступныя толькі ў пашырэнні для браўзэра.

Звесткі правяраюць, параўноўваючы іх з базай «дрэнных пароляў», якую Google збіраецца пастаянна папаўняць, у тым ліку шляхам маніторынгу дарквэба, паведамляе ZDNet.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0