Пенсіянерка звярнулася да праваахоўнікаў з паведамленнем пра тое, што невядомы мужчына скраў у яе сумку з прадуктамі харчавання і кашальком, дзе знаходзілася каля 80 рублёў.

Сумку жанчына перадала яму сама — у прадуктовай краме ён ветліва прапанаваў пенсіянерцы дапамагчы данесці цяжкі пакет да дома. Тая пагадзілася. Мужчына нават падняўся ў ліфце да кватэры пенсіянеркі. Але, пакуль тая шукала ў сумачцы ключы, ён знік разам з торбай.

Праваахоўнікі хутка вылічылі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 51-гадовы беспрацоўны, раней не судзімы магілёвец.

Выкрадзенае ацанілі ў 223 рублі.

Мужчыну пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне (альбо пазбаўленне) свабоды на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?