Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын перад пачаткам пасяджэння савета, перадае БЕЛТА.

Тэма пасяджэння — прэзумпцыя добрасумленнасці як ключавы прынцып узаемадзеяння дзяржавы і бізнэсу. «Сёння мы паспрабуем даць адказ, якім чынам гэта вызначаць. І ключавы момант, на якім я хацеў бы спыніцца, гэта правапрымяняльная практыка», - адзначыў Аляксандр Турчын. Прапісаць у заканадаўстве кожную сітуацыю, кожны выпадак складана ці нават немагчыма, таму і важная правапрымяняльная практыка, дадаў ён.

«На мой погляд, дзяржава робіць сур'ёзныя крокі па лібералізацыі бізнесу, — сказаў першы віцэ-прэм'ер. — 488-ы ўказ адменены, з 1 ліпеня лібералізаваны цэлы шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса».

На пытанне, які ж галоўны эфект ад прадпрыманых мер, Аляксандр Турчын адказаў: «Я ўсё гэта разглядаю праз прызму росту эканомікі. Сёння паспяховае развіццё бізнэсу — гэта рост нашай эканомікі. Як следства — павелічэнне і плацяжоў у бюджэт, і дабрабыту нашага народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0