У студзені аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі прадпрыемствамі Мінска знізіўся на 5,5% у параўнанні са студзенем мінулага году.

Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, на 14,7% знізіўся аб’ём вытворчасці на прадпрыемствах, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання.

Затое рознічны таваразварот у першым месяцы году павялічыўся ў сталіцы на 17,1% — відавочны эфект ажыятажнага попыту дэвальвацыі 2 студзеня.

Сальда замежнага гандлю таварамі за 2008 год атрымалася негатыўным памерам 6 мільярдаў 310 мільёнаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0